Лукашэнка: Ваеннай пагрозы Беларусі няма, але порах трэба трымаць сухім

Лукашэнка: Ваеннай пагрозы Беларусі няма, але порах трэба трымаць сухім

Аляксандр Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі, але разам з тым заяўляе пра рашучасць у адстойванні нацыянальных інтарэсаў. Пра гэта ён заявіў 22 студзеня па паседжанні Савета бяспекі з нагоды разгляду Ваеннай дактрыны Беларусі, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка сказаў, што адстойванне нацыянальных інтарэсаў можа адбывацца “у тым ліку з прымяненнем усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы”. “То бок, нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддамо. Гэта не намі прыдумана”, — сказаў ён.

Кіраўнік краіны адзначыў, што наўпроставая ваенная пагроза для Беларусі адсутнічае.

“На першы план выйшлі выклікі іншага характару. Аднак, як кажа народная мудрасць, “порах трэба трымаць сухім”. І гэтая мудрасць захоўвае сваю актуальнасць”, — адзначыў Лукашэнка.

Новая Ваенная дактрына вызначае погляды беларускай дзяржавы на датрыманне ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны. Лукашэнка адзначыў, што з моманту зацвярджэння дзеючай дактрыны мінула паўтара дзясяткаў год і за гэты перыяд абстаноўка ў свеце і вакол Беларусі і вакол яе кардынальна з’мянілася. Аналіз гэтай абстаноўкі прымушае скарэктаваць падыходы да нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі