Лукашэнка: Вунь Марзалюк затузаўся…

Лукашэнка: Вунь Марзалюк затузаўся…

Аляксандр Лукашэнка заклікаў навукоўцаў і буйных вытворцаў больш актыўна кантактаваць з журналістамі, адстойваць пазіцыі дзяржавы. У сераду кіраўнік дзяржавы выступіў на II з’ездзе навукоўцаў Беларусі. Ён адзначыў, што і СМІ, і інтэрнэт “напоўненыя меркаваннямі псеўдааналітыкаў, якія спрабуюць разбурыць стабільнасць і спакой у нашым грамадстве”. Таму інтэрнэт “незаўсёды на карысць Беларусі”, — зрабіў выснову прамоўца.

“Яны прастрэльваюць нашу краіну наскрозь, — цытуе словы Лукашэнкі партал tut.by. — Неабходна, каб у адказ гучна і выразна гучала меркаванне аўтарытэтнага вучонага-дзяржаўніка. Колькі з тысяч нашых навукоўцаў-дзяржаўнікаў сёння ведаюць народ? Дзе тыя навукоўцы-патрыёты, якія павінны абараніць дзяржаву ў гэтай інфармацыйнай вайне. Вунь Марзалюк задзёргаўся…”.

Кіраўнік дзяржавы згадаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў, гісторыка Ігара Марзалюка, які часта прымае ўдзел у шматлікіх праграмах на дзяржаўных тэлеканалах. Аляксандр Лукашэнка спытаўся ў прысутных, хто ж іх не пускае ў дзяржаўныя СМІ? Ён прыгадаў, што журналісты скардзяцца: навукоўца ці буйнога работніка вытворчасці складана зацягнуць “у тэлевізар”. Лукашэнка адзначыў, што ім трэба ісці на гэты “фронт”, “каб не было “фронту” іншага”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі