Лукашэнка выказаўся пра блакаванне сацсетак у Беларусі
У Беларусі не будуць спяшацца з блакаваннем сацсетак, беручы прыклад з Расіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ.
"Вядома, заблакаваць вядучыя пляцоўкі, як гэта зрабілі ў Расіі, або паставіць" Залаты шчыт", як у Кітаі, тэарэтычна магчыма. Але давайце ўзважым за і супраць. Трэба прымаць узважаныя рашэнні", — перадае яго словы прэс-служба.
Паводле інфармацыі БЕЛТА, Лукашэнка назваў умовы, пры якіх трэба займацца блакаваннем YouTube і сацсетак: "Калі там, і ўсё, што там робіцца, на шкоду і ў перспектыве яшчэ большую будзе шкоду, тады прымайце рашэнне".
Нагадаем, што 9-12 жніўня 2020 года ў Беларусі ўвогуле адключылі інтэрнэт, каб не прапусціць альтэрнатыўную інфармацыю пра падзеі ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.