Лукашэнка вызваліў ад пасады генерала-ураджэнца Чарнігава
Генерал-маёр Ігар Голуб / sb.by
Вызвалены ад пасады камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войсками супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб. Адпаведны ўказ 18 лістапада падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У ім адзначаецца, што Голуб звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце "з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення".
Ігар Голуб займаў пасаду са жніўня 2017 года, а да таго быў намеснікам камандуючага.
19 лістапада Голубу споўніцца 55 гадоў. Ён — ураджэнец украінскага Чарнігава. У 1988-м скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Служыў ва Узброеных сілах Беларусі. У 2005-м скончыў Ваенную акадэмію РБ, а ў 2011-м яе факультэт Генштаба.
Падчас вайны расійскія прапагандысты неаднаразова звярталі ўвагу на беларускіх генералаў-ураджэнцаў Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.