Лукашэнка загадаў падвоіць вытворчасць рыбы: "Чаго мы марудзім, чаго баімся?"

Лукашэнка загадаў падвоіць вытворчасць рыбы: "Чаго мы марудзім, чаго баімся?"

Вытворчасць рыбы ў Беларусі трэба павялічыць удвая. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 жніўня падчас паездкі ў Касцюковіцкі раён Магілёўшчыны. Сярод іншага там ён наведвае стронгавую гаспадарку "Лохва". 

"Чаго мы марудзім, чаго баімся? Тэхналогіі выдатныя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэтую праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы — дзе будзем будаваць і што. І як мінімум трэба падвоіць вытворчасць рыбы, не толькі на Магілёўшчыне", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

79,5% сажалкавай рыбы, якую гадуюць у Беларусі, — гэта карп. Да 2025 года яго долю плануецца знізіць да 55%, а долю расліннаедных відаў рыб (таўсталобіка і белага амура) — павялічыць да 28%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі