Лукашэнка загадаў пакінуць сістэму адукацыі без рэформаў і ломкі

 Лукашэнка загадаў пакінуць сістэму адукацыі без рэформаў і ломкі

Удасканаленне сістэмы адукацыі павінна праходзіць на аснове ўжо існуючых дасягненняў, без рэформаў і неабдуманых рашэнняў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка на нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням развіцця сітэмы адукацыі, перадае БЕЛТА.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык.

Па словах Лукашэнкі, тэма развіцця адукацыі важная ў сучасных умовах. Ён нагадаў, што падчас прызначэння новага кіраўніцтва Міністэрства адукацыі была пастаўленая задача ўдасканальваць сістэму, грунтуючыся на ўжо існуючых дасягненнях, а не рэфармаванне і ломка.

“Нам з савецкіх часоў дасталася неблагая сістэма адукацыі, мы яе пераўтварылі. Мы да гэтага вярталіся не аднойчы, рыхтавалі новыя падручнікі. Тым не менш там яшчэ хапае праблемаў”, — адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі