Лукашэнка запрашае кіраўнікоў дзяржаў былога СССР прыехаць у Мінск на парад

Лукашэнка запрашае кіраўнікоў дзяржаў былога СССР прыехаць у Мінск на парад

Аляксандр Лукашэнка запрашае на парад у Мінск кіраўнікоў іншых дзяржаў. Гэтае запрашэнне ён агучыў сёння праз СМІ падчас паездкі ў Нацыянальную акадэмію навук. 

"Публічна запрашаю кіраўнікоў дзяржаў, хоць бы былога Саюза, прыехаць у Мінск",прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

На думку Лукашэнкі, сабрацца ў Мінску на Дзень Перамогі было б правільна. "Гэта рэспубліка, якая была сцёртая з твару зямлі, якая першая прыняла ўдар. Гэта самая пацярпелая рэспубліка — жывы помнік вайне", — заявіў ён.

Беларусь засталася адзінай краінай, якая не адмяніла масавыя мерапрыемствы на 9 траўня ва ўмовах пандэміі каранавіруса. У Мінску пройдзе вайсковы парад, а ўвечары на плошчы Перамогі адбудзецца свточны канцэрт. Па неафіцыйных звестках, гледачоў на парад збіраюць з бюджэтнікаў і студэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі