Лукашэнка знік з экранаў на 5 дзён — за гэты час еўра вырас на 1623 рублі
Лукашэнка знік з інфармацыйнага поля — замест яго па тэлеканалах паказваюць дзіўныя сюжэты, а на афіцыйным сайце з'явілася 3 віншаванні і больш ніякай інфармацыі. Апошні раз кіраўніка краіны бачылі ў Сочы 31 студзеня, дзе ён застаўся на кароткачасовы адпачынак.
За той кароткі час, пакуль кіраўніка краіны няма на месцы, еўра ў Беларусі вырас на 1623 рублі (з 22 623 да 24 246), а долар — на 845 рублёў (з 20 823 да 21 668). І гэта за 5 дзён.
З пачатку года долар вырас на 3099 рублёў, а еўра — на 3946 рублёў. На 16 і 17 працэнтаў адпаведна.