Лупаносаў абверг Synesis: іх праграма дапамагала вылічаць пратэстоўцаў
Офіс кампаніі Synesis / Synesis
Праграма Kipod кампаніі Synesis выкарыстоўвалася сілавікамі для ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў мірных пратэстаў, заявіў былы супрацоўнік ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў. Пасля забойства Рамана Бандарэнкі ён звольніўся з міліцыі і далучыўся да ініцыятывы экс-сілавікоў.
З-за гэтай праграмы Synesis трапіла ў санкцыйны спіс ЕС. Але ў кампаніі сцвярджалі, што падазрэнні аб супрацоўніцтве з сілавікамі беспадстаўныя і нават планавалі падаць у суд на гэтае рашэнне.
"Я сам асабіста працаваў з гэтай праграмай. Яе алгарытмы выкарыстоўваюцца для ідэнтыфікацыі людзей", — сказал Лупаносаў у інтэрв'ю TUT.BY.
Ён таксама распавёў, што некаторыя спецыялісты ўпраўлення "К", якіх прыцягвалі да ідэнтыфікацыі пратэстоўцаў пры дапамозе Kipod, не заўсёды спяшаліся пускаць справы ў распрацоўку.
"Глядзяць па фота: лекар, нармальны чалавек — рапарт не пішуць, тыпу не ўстаноўлены — і такое было", — распавёў Лупоносов.
Паводле яго слоў, каля 400 супрацоўнікаў толькі цэнтральнага апарата МУС падчас вылучэння кандыдатаў пакінулі свой подпіс за Віктара Бабарыку. Пра іх стала вядома са спісаў, якія аблічбавалі ў штабе экс-банкіра.
"Цяпер з супрацоўнікамі, якія падпісаліся за Бабарыку, не працягваюць кантракты. Тое ж самае адбываецца з тымі, хто не праходзіць паліграф. Пасля выбараў пачалі задаваць пытанне, ці галасавалі вы за Лукашэнку", — кажа экс-міліцыянт.
Лупаносаў абвяргае і словы кіраўніцтва МУС аб тым, што падзеі жніўня і восені мінулага года згуртавалі сілавікоў.
"На самой справе супрацоўнікі хадзілі пабітыя і расчараваныя гэтай сістэмай", — кажа ён. Паводле яго слоў, для супрацоўнікаў балючая і дэананімізацыя, і падзенне даверу ў грамадстве.
"Мы практычна адразу адчулі, што такое падзенне іміджу міліцыі. Аператыўнікі выязджаюць на ператрус, трэба знайсці панятых, а людзі масава адмаўляюцца, некаторыя нават у рэзкай негатыўнай форме. Такога не было ніколі, каб ты прыехаў на адрас і не знайшоў панятога!" — распавядае экс-міліцыянт.
На днях Лупаносаў стаў героем фільма беларускага тэлебачання, прысвечанага ініцыятыве экс-сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.