Ля “Мінск-Арэны” затрымалі п’янага фінскага кіроўцу
Гэта здарылася 18 траўня, прыкладна а 13.40.
Інспектары ДАІ заўважылі падазроны стыль паводзінаў аўтааматара на паркоўцы і вырашылі яго праверыць. За рулём быў грамадзянін Фінляндыі 1972 года нараджэння. Па яго знешнім выглядзе і паху было зразумела, што замежнік п’яны.
Медыцынскі агляд паказаў у крыві фіна 2,2 праміле алкаголю. Цяпер замежніку пагражае штраф да 13 мільёнаў рублёў, а таксама пазбаўленне права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў на тэрыторыі Беларусі на тры гады. Таксама Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі разгледзіць пытанне пра дэпартацыю парушальніка з Беларусі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ДАІ.