Ля мінскай Ратушы сёння — Дзень Швецыі

Ля мінскай Ратушы сёння —  Дзень Швецыі

Ля мінскай Ратушы сёння праходзіць Дзень Швецыі —  гэта чарговы фестываль нацыянальнай культуры, якія адбываюцца ў сталіцы ў летні перыяд па суботах. Гасцям гэтага фэсту прапануюць разнастайную культурна-забаўляльную праграму: тут будзе шмат інтэрактыўных пляцовак, у тым ліку для дзяцей, вялікі фудкорт і музычныя канцэрты. Арганізатары абяцаюць, што шведская музыка будзе гучаць цэлы дзень, у тым ліку ў выкананні беларускіх артыстаў.

Падчас Дня Швецыі можна паўдзельнічаць у кулінарным майстар-класе і навучыцца прыгатаванню нацыянальных страваў гэтай скандынаўскай краіны. Дзецям пакажуць спектаклі паводле шведскіх казак і прапануюць сфатаграфавацца з казачнымі героямі. Для прыхільнікаў актыўнага адпачынку адчыніцца спартовая пляцоўка.

Увечары на галоўнай сцэне ля Ратушы адбудзецца канцэрт Jenny з гурта Ace of Base і яшчэ аднаго спевака — Jay-Jay Johanson. Таксама тут выступіць беларускі гурт Akute.

Фестываль шведскай культуры праходзіць з ініцыятывы амбасады Швецыі і Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі