А. Лябедзька: Прадстаўнік Еўракамісіі прывёз у Мінск прапановы ад лідэраў ЕС
У Мінску прайшла сустрэча намесніка гендырэктара генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х'юга Мінгарэлі з лідэрамі дэмакратычных сілаў — старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, кіраўніком Партыі камуністаў Беларускай Сяргеям Калякіным, лідэрам аргкамітэта руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам і намеснікам старшыні Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам. Паводле слоў Лябедзькі, на сустрэчы Мінгарэлі праінфармаваў пра мэты і задачы свайго візіту, а таксама агучыў пяць пунктаў "дарожнай карты" па нармалізацыі адносінаў Беларусі і Еўрасаюза. Кіраўнік АГП сцвярджае, што яны цалкам супадаюць з прапановамі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, распрацаванымі разам з недзяржаўнымі арганізацыямі і Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Адзінае адрозненне - першым пунктам у дакуменце Еўракамісіі агучанае патрабаванне аб увядзенні мараторыя на палітвязняў у Беларусі, адзначыў палітык.
Падчас сустрэчы Х'юга Мінгарэлі падкрэсліў, што мае "канкрэтнае пасланне афіцыйнаму Мінску ад лідэраў Еўропы". Сёння ён таксама сустракаўся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч і міністрам замежных спраў Сяргеям Мартынавым.
БелаПАН