Лявон Вольскі: У Алексіевіч тытанічныя творы, я б так не змог

Лявон Вольскі: У Алексіевіч тытанічныя творы, я б так не змог

Музыка і літаратар Лявон Вольскі выказаўся наконт першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Яе кнігі — вынік тытанічнай, складанай працы. Пра гэта музыка распавёў у размове з Еўрарадыё.

Лявон Вольскі: “Я паважаю яе падыход і яе меркаванне. Яе творы — вынік тытанічнай працы, яна ж размаўляе з людзьмі, гэта сапраўдная праца. Я б так не здолеў. Гэта падзея адаб’ецца на ўсім нашым выключна са станоўчага боку. Даведаўшыся, што ў гэтай краіне ёсць свой "Нобель", у некага рука пацягнецца да перакладных твораў. Я магу толькі павіншаваць усіх з гэтай падзеяй”.

Фота: knihi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі