Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт "чарнушны" кліп на песню “Зіма”
![Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт "чарнушны" кліп на песню “Зіма”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/klip-0111.jpg.webp?itok=Oidm1BE5)
Напярэдадні гастрольнага тура па Беларусі Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт кліп на песню “Зіма” з альбома “Гравітацыя” (2019).
Рэжысёркай кліпа стала Святлана Казлоўская. Сам музыка вельмі задаволены вынікам: "Тое, што адлюстравана ў кліпе — як ні дзіўна, нашае звыклае тло для жыцця, тое, што мы навучыліся старанна не заўважаць. Гэта сапраўдная зіма ў “краіне светлага заўтра”, зіма, якая расцягнулася на дзесяцігоддзі".
Рэжысёрка характарызуе сваю працу наступным чынам: “Знаёмая горыч зімы ў краіне, дзе вясна не надыходзіць ужо дваццаць пяць гадоў. Усё менш дзейнічаем, менш гаворым, менш спрачаемся — страшна губляць рэшту цяпла ды розуму".
2 лістапада гурт VOLSKI адпраўляецца з гастрольным турам па Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.