Лёсам беларускіх футбалістаў з "чорнага спісу" зоймецца камісія па палітуцекачах

Генпракуратура РБ, футбаліст Станіслаў Драгун і міністр Сяргей Кавальчук / @tribuna_by
Генпракуратура РБ, футбаліст Станіслаў Драгун і міністр Сяргей Кавальчук / @tribuna_by

Лёсам беларускіх футбалістаў з "чорнага спісу" зоймецца камісія па палітуцекачах на чале з генпракурорам Андрэем Шведам, піша "Трыбуна". У яе беларусы, якія выехалі за мяжу, не звяртаюцца, і генералы з прапагандыстамі засумавалі. Аднак ім даверылі разабрацца з "нядобранадзейнымі" футбалістамі.

У "чорным спісе" міністра спорту Сяргея Кавальчука дзясяткі футбалістаў. Самы вядомы з іх — Станіслаў Драгун з БАТЭ. У 2020-м футбалісты на відэа сказалі "Мы супраць гвалту!", і ім гэтага не могуць дараваць. З імі ці скасаваныя, ці не заключаныя кантракты (міністр спорту нібыта прыгразіў пазбавіць клубы дзяржпадтрымкі, калі яны не "разбяруцца", а ў выніку некаторыя засталіся і без грошай, і без гульцоў). Футбольныя клубы, федэрацыя футбола накіравалі на адрас камісіі хадайніцтвы з просьбай "памілаваць" футбалістаў, каб яны маглі гуляць. "Прашэнні" давялося пісаць і футбалістам. Але вырашэнне пытання зацягнулася.

Тым часам, футбалісты з "чорнага спісу" падзеленыя на дзве катэгорыі па значнасці для беларускага футбола: тыя, каго трэба вярнуць у чэмпіянат у першую чаргу, і тыя, з якімі можна не спяшацца. На першым месцы ў спісе гулец БАТЭ Драгун. Яму не даюць гуляць за каманду і найхутчэй ён скончыць кар'еру, бо ў "пакаяльных" акцыях у падтрымку рэжыму не быў заўважаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі