Людміла Якімовіч з Гродна — "Міс Беларусь 2010" (фота)

Карона VII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2010" і 50 мільёнаў рублёў атрымала ўладальніца тытула "Міс Фота" Людміле Якімовіч з Гродна. Фінальнае шоў праекта "Міс Беларусь 2010", які ладзіць канал АНТ, адбылося ў мінскім Палацы спорту 30 красавіка. Па інфармацыі "Блога Гродна s13", Людміле Якімовіч 22 гады. Рост — 173 см (83-59-89). "Міс Беларусь 2010" вучыцца на 5 курсе Беларускага інстытута правазнаўства па спецыяльнасці “Юрыдычная псіхалогія”. Да мадэльнай дзейнасці яна раней ніякага дачынення не мела, а на кастынг прыйшла выпадкова: параіла сяброўка.

Людміла — былая плывуння, некалі сур'ёзна займалася плаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі