Маці Шарамета: "Я проста вельмі хачу, каб не пацярпелі нявінныя людзі"

Маці Шарамета: "Я проста вельмі хачу, каб не пацярпелі нявінныя людзі"

Маці Паўла Шарамета Людміла Шарамет не гатова ацаніць версію забойства яе сына, якую напярэдадні агучылі ў Кіеве. "Я не маю права верыць ці не верыць версіі следства, кажа яна ў каментары TUT.by. — Я проста вельмі хачу, каб не пацярпелі нявінныя людзі".

Людміла Шарамет лічыць, што ўкраінскія праваахоўныя органы мусяць даказаць, што ўсё зрабілі высокапрафесійна, а факты пераканаўчыя. "Віноўныя гэтыя людзі ці не, скажа толькі суд", — мяркуе яна. Шарамет толькі хоча, "каб усё было паводле закона" і вінаватыя адказалі "за тое, што яны зрабілі".  

Як інфармавала Еўрарадыё, 12 снежня на брыфінгу ў Кіеве ў прысутнасці прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага былі агучаны вынікі расследавання справы аб забойстве 20 ліпеня 2016 года ва ўкраінскай сталіцы беларускага журналіста Паўла Шарамета. Яго аўтамабіль быў узарваны на кіеўскай вуліцы. Па версіі следства, дзейнічала група з шасці чалавек, адзін з якіх пазней скончыў жыццё самагубствам. Затрыманыя ўдзельнікі вайны на Данбасе за Украіну Уладзіслаў і Іна Грышчанкі, Андрэй Антоненка, ваенная медсястра Яна Дугар, валанцёр, дзіцячы лекар Юлія Кузьменка (сцвярджаецца, што менавіта яна падклала выбухоўку пад аўтамабіль). Асноўная версія забойства — "дэстабілізацыя сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў дзяржаве шляхам забойства вядомай асобы".

Зяленскі заявіў, што цяпер стаіць задача знайсці замоўцаў гэтага злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі