Мадрыдскі "Рэал" прыбудзе на матч у Мінск з новым галоўным трэнерам

У матчы чэмпіянату Іспаніі "Рэал" у гасцях саступіў "Вальядаліду" з лікам 0:1. Такі вынік фактычна азначае аўтаматычную адстаўку Бернда Шустэра.  Нагадаем, пасля вылету "Рэала" з Кубка Іспаніі галоўнаму трэнеру паставілі ўльтыматум: у выпадку асечкі ў суботнім матчы чэмпіянату краіны з "Вальядалідам" у каманды з'явіцца новы рулявы. Рашэнне кіраўніцтва было даведзена да Бернда Шустэра, і з яго боку пярэчанняў не было.

Матч 5-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Рэал" адбудзецца 25 лістапада на сталічным стадыёне "Дынама".

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі