Мадура павязе ў Венесуэлу габелен з выявай Мірскага замка (фота)
Нікалас Мадура павязе ў Венесуэлу габелен з выявай Мірскага замка. Такі падарунак ён атрымаў у чацвер у Мінску ад кіраўніка Беларусі. Жонцы венесуэльскага прэзідэнта падарылі камплект сталовай бялізны з лёну з вышыўкай элементаў малюнка Слуцкіх паясоў. Мадура прывёз для Аляксандра Лукашэнкі карціну з выявай сталіцы Венесуэлы Каракаса. Беларускі кіраўнік паабяцаў, што яна будзе вісець у Палацы Незалежнасці.
Абмен падарункамі адбыўся пасля афіцыйных перамоў кіраўнікоў Беларусі і Венесуэлы, інфармуе БЕЛТА.
Фота: БЕЛТА