Магілёўскія дэмакраты упершыню не возьмуць удзелу ў афіцыйным мітынгу

Каля помніка ахвярам Чарнобыля у Магілёве традыцыйна пройдзе афіцыйны мітынг 25-га красавіка. Штогод у гэтым мітынгу удзельнічалі і магілёўскія дэмакраты. Міліцыя не давала магчымасці выступіць чарнобыльцам з дэмакратычнага кола. Нават лісты да старшыні гарвыканкама не давалі ніякіх вынікаў. Таму сёлета туды ніхто не прыйдзе.
Вось, што распавёў Еўрарадыё Аляксандр Сілкоў: - З года ў год мы прысутнічалі на афіцыйным мітынгу. Прасілі слова ва уладаў. Але нашым чарнобыльцам не давалі выступіць, сказаць праўду. Міліцыя не давала нават кветкі пакласці. Сёлета мы вырашылі арганізаваць паездку па чарнобыльскай зоне, як альтэрнатыву афіцыйнаму мерапрыемству. Паказаць моладзі, што такое Чарнобыль.

26-га красавіка замоўлена служба па ахвярам Чарнобыля у праваслаўнай царкве Трох Свяціцеляў а 11 гадзіне, а 9.30 адбудзецца імша ва ўніяцкай капліцы на польскіх могілках.

А 18 гадзіне - мітынг каля крыжа ахвярам Чарнобыля на "лаўсанаўскіх" могілках.

А 20 гадзіне - хвіліна маўчання са свечкамі у цэнтры горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі