Махніцкі: Януковіч вывозіў мільярды долараў на грузавіках

Такую заяву выканаўца абавязкаў генеральнага пракурора Украіны зрабіў у Лондане, на Форуме па вяртанні выкрадзеных актываў.



Паводле слоў Алега Махніцкага, частка гэтых сродкаў апынулася ў еўрапейскіх банках, частку вывезлі ў Расію. Прынамсі 32 мільярды — сцвярджае Махніцкі, перавезлі праз мяжу ў пачатку года наяўнымі — у грузавіках, паведамляе УНІАН.



З гэтых скрадзеных сродкаў цяпер і фінансуюць дзейнасць сепаратыстаў на Усходзе Украіны, мяркуюць украінскія праваахоўнікі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі