МАК не плануе здымаць дыскваліфікацыю расійскіх атлетаў

МАК не плануе здымаць дыскваліфікацыю расійскіх  атлетаў

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе адмяняць забарону для расійскіх легкаатлетаў на выступы на міжнародных турнірах. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт МАК Джон Котс. Па яго словах, ён будзе “вельмі, вельмі здзіўлены”, калі МАК прыме рашэнне адмяніць дыскваліфікацыю Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Прадстаўнік кіраўніцтва МАК таксама адзначыў, што Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі мае поўнае права забараніць адной краіне выступаць на ўсіх міжнародных спаборніцтвах і Алімпійскі камітэт не будзе гэтае права аспрэчваць, перадае REUTERS.

Сітуацыя з расійскімі легкаатлетамі будзе разглядацца на пасяджэнні МАК у Лазане 21 чэрвеня. Па словах Котса, на саміце могуць выпрацаваць рэкамендацыі для расійскіх спартсменаў, як ім паступаць у такой сітуацыі.

17 чэрвеня Савет Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацыі пакінуў у сіле забарону для расійскіх спартсменаў-легкаатлетаў удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Нагодай для такога рашэння сталі шматлікія допінгавыя скандалы з удзелам расійскіх спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі