Макей пацвердзіў, што прэзідэнцтва Пуціна ў аб'яднанай дзяржаве абмяркоўвалася

Макей пацвердзіў, што прэзідэнцтва Пуціна ў аб'яднанай дзяржаве абмяркоўвалася

На двухбаковых сустрэчах працоўнай групы па Дамове аб Саюзнай дзяржаве абмяркоўвалася тэма магчымага прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна ў аб'яднанай дзяржаве Беларусі і Расіі пасля 2024 года. Праўда, гэтая тэма закраналася толькі мімаходзь. Так кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў парталу TUT.by інфармацыю, апублікаваную напярэдадні ў Bloomberg.

21 сакавіка інфармагенцтва Bloomberg, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы ў Крамлі, паведаміла, што некаторыя прадстаўнікі кіруючай эліты Расіі ціснуць на Пуціна, вымагаючы, каб ён заставаўся прэзідэнтам як мага даўжэй. Адзін з меркаваных варыянтаў працягу ягоных паўнамоцтваў — гэта аб'яднанне Беларусі з Расіяй. У такім разе Пуцін можа абыйсці канстытуцыйныя абмежаванні па тэрмінах і стаць прэзідэнтам ужо новай краіны.

"На двухбаковых сустрэчах гэтая тэма закраналася часам мімаходзь і толькі толькі ў кантэксце тых інсінуацый, якія часам з'яўляюцца ў розных СМІ. Вы чулі заяву кіраўніка беларускай дзяржавы пра тое, што мы суверэнітэтам не гандлюем, суверэнітэт для нас святое, таму для нас не можа ісці гаворкі ні пра якое аб'яднанне, інкарпарацыю. І, я думаю, у нашых расійскіх сяброў разуменне такое ж", — пракаментаваў Уладзімір Макей публікацыю ў Bloomberg.

Дарэчы, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абверг публікацыю Bloomberg. Па яго словах, гэта "свабодныя практыкаванні, якія не маюць ніякага дачынення да таго, што абмяркоўваецца ў Крамлі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі