Макс Корж адыграе вялікі сольнік у Мінск-Арэне

Апошні канцэрт Макса Каржа ў Мінску прайшоў у Палацы спорта пры поўным аншлагу. Таму, каб гэтым разам усім жадаючым хапіла квіткоў, арганізатары вырашылі зладзіць прэзентацыю на самай вялікай канцэртнай пляцоўцы краіны — Мінск-Арэне.

Праграма канцэрта будзе складацца з новых ды лепшых песень — напрыканцы верасня ў Макса Каржа выходзіць  новы альбом “Жить в кайф”.

“Будзе многа святла, спецэфектаў, крутой музыкі — распавядае адзін з арганізатараў канцэрту Аляксей Лазько. — Новы альбом атрымліваецца на галаву больш дарослым і на тры галавы больш якасным. “Жить в кайф” будзе больш вясёлым і пазітыўным — на ім ёсць як песні, у якіх кожны пазнае сябе, так і песні, пад якія можна задумацца. І “адрыўныя” песні будуць таксама!" 

З верасня Макс Корж адправіцца ў гастрольны тур. Але, як запэўніваюць адказныя за мінскую “ўзлётку”, беларусы ўбачаць прэзентацыю менавіта новай праграмы аднымі з першых. Зараз абмяркоўваецца магчымасць правядзення адмысловых after-party для фанаў Каржа, але на наступны дзень пасля канцэрта — маўляў, пасля “сольніка” спеваку хочацца адпачыць.

Канцэрт адбудзецца 2 лістапада. Кошты квіткоў — ад 150 да 300 тысяч рублёў.

Дарэчы, сёння ў Макса Каржа выйшаў новы кліп на адну з загалоўных песень альбома. Глядзім!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі