Максім Мірны выйграў тэнісны турнір у Маямі ў парным разрадзе

Услед за Вікторыяй Азаранкай перамогу на тэнісным турніры ў Маямі з атрымаў і Максім Мірны.
4 красавіка ў фінале парнага разраду Мірны і ізраільцянін Эндзі Рам выйгралі ў аўстралійцаў Эшлі Фішара і Стывена Хаса — 6:7 (4:7), 6:2, 10:7.

Цяперашні тытул у парным разрадзе стаў для Мірнага 36-м у кар'еры і першым пасля кастрычніка 2008 года. У Маямі ён выйграў у чацвёрты раз.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі