«Маладому фронту» адмовілі ў рэгістрацыі

Упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкаму адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі «Маладога фронту». Чыноўнікі саслаліся на знойдзеныя неадпаведнасці ў статуце. Маладафронтаўцы лічаць адмову цалкам незаконнай і ў панядзелак маюць намер абскардзіць гэтае рашэнне.
Нагадаем, што 28 траўня ў 10 гадзінаў у Савецкім судзе сталіцы па адрасе Лагойскі тракт, 3 пачнецца працэс над маладафронтаўцамі Змітром Хведаруком, Алегам Корбанам, Настай Палажанкай, Барысам Гарэцкім і Аляксеем Янушэўскім.

Іх абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аляксей Янушэўскі, ратуючыся ад судовага пераследу, з’ехаў за мяжу і зараз знаходзіцца ў Чэхіі.

Прэс-служба Маладога фронту

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі