Малады Фронт сумесна з БРСМ зоймецца беларусізацыяй Кобрына

У чацвер старшыня кобрынскай гарадской суполкі Маладога Фронту Алесь Страчук і ягоны намеснік Алесь Кабач сустрэліся з першым сакратаром праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ ў Кобрыне Уладзімірам Вярбіцкім і прапанавалі супрацоўніцтва ў накірунку беларусізацыі кобрынскай моладзі, паведамляе сайт “МФ”.
Паводле слоў Алеся Страчука, бакі дамовіліся на шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў, праўда пры ўмове, што маладафронтаўцы не будуць афішаваць свае палітычныя погляды.

Такім чынам, БРСМ будзе дапамагаць праводзіць у гарадах мерапрыемствы ў межах кампаній “БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ – ДЗЕЦЯМ!”, “ЗА МТС ПА-БЕЛАРУСКУ!”, арганізоўваць сустрэчы з гісторыкамі і грамадскімі дзеячамі, праводзіць беларускія дыскатэкі з музыкаю на роднай мове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі