Маладых хлопцаў вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу — Гаранін

Сяргей Гаранін / facebook.com
Сяргей Гаранін / facebook.com

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай Акадэмии навук Беларусі Сяргей Гаранін напісаў у Facebook пра 10 сутак знаходжання на Акрэсціна. Яго пакаралі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

"Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу, — піша навуковец. — Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце... Тым, хто памятае Савецкі Саюз, псіхалагічна лягчэй:  мы, у адрозненне ад моладзі, не здзіўляемся, што "к людям можно вот так относиться".

У 6-меснай камеры Гараніна знаходзілася ад 18 да 31 чалавека. Абсалютная большасць з іх — палітычныя.

Нядаўна стала вядома, што КДБ правёў “зачыстку” у Нацыянальнай Акадэміі навук. Былі затрыманыя не менш за 44 супрацоўнікі. Большасць з іх пасля адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі