Малдоўскі эксперт: У прэзідэнта няма паўнамоцтваў рэзка змяніць курс краіны

Малдоўскі эксперт: У прэзідэнта няма паўнамоцтваў рэзка змяніць курс краіны

На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамог Ігар Дадон, лідар Партыі сацыялістаў, што выступае за збліжэнне з Расіяй. Найперш Дадон вядомы тым, што прапануе разарваць дамовы аб свабодным гандлі з Еўрасаюзам і ўвайсці ў Еўразійскі эканамічны саюз. У чым яшчэ праяўляецца “прарасійскасць” новага прэзідэнта Малдовы і ці зможа ён выканаць свае абяцанні, Еўрарадыё распавядае незалежны малдоўскі палітолаг Карнэл Чура.

Цалкам размову з Карнэлам Чурай можна паслухаць:

Лепшыя цытаты з размовы

 

Дадон сустракаўся з Пуціным у 2014 годзе, падчас выбараў ― з патрыярхам Кірылам, а ў сваёй праграме ён выступае за федэралізацыю Малдовы ў рашэнні “прыдняўстроўскага канфлікту”, што з’яўляецца “прарасійскім падыходам”. Але ён ужо заявіў, што ў якасці прэзідэнта краіны не зможа гаварыць і дзейнічаць так, як мог на пасадзе кіраўніка Партыі сацыялістаў.

Дадон будзе трымацца прарасійскай лініі, і гэта нармальна ― даўно ўжо ў палітычным істэблішменце Малдовы, ва ўладзе не было прарасійскага голасу, хоць гэтая пазіцыя мае даволі вялікую падтрымку ў грамадстве.

З’яўленне прарасійскага прэзідэнта ― гэта, хутчэй, не пагроза, а магчымасць стварыць баланс у грамадстве. Дзе ўхіл у бок Захаду відавочны, але ён мусіць быць збалансаваны.

Паўнамоцтваў, якія рэзка змяняюць курс краіны, у прэзідэнта Малдовы няма. Хутчэй, ён проста асоба з аўтарытэтным голасам. Ён зможа выказваць сваё меркаванне па розных пытаннях і такім чынам спрабаваць уплываць на палітыку.

Прэзідэнт не можа мяняць вектар знешняй палітыкі. Па пытанні выхаду з Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС ён можа толькі паспрабаваць правесці кансультацыйны рэферэндум ― не больш за тое.

Са 101 дэпутата ў парламенце Малдовы толькі каля 30 ― прарасійскія. Гэтага не дастаткова, каб нешта змяніць у прарасійскі бок.

Фота: www.europalibera.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі