Малдова адмовілася выдаць у Беларусь затрыманага украінскага дэпутата

Малдова адмовілася выдаць у Беларусь затрыманага украінскага дэпутата

Генпракуратура Малдовы адмовілася экстрадаваць у Беларусь дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Яўгена Якавенку, піша newsmaker.md. Такое рашэнне прыняў выканаўца абавязкаў генпракурора Думітру Робу

"Прычыны адмовы ў экстрадыцыі абумоўленыя статусам гэтай асобы як чальца Вярхоўнай рады Украіны, які перамог на выбарах у 2019 годзе ў Данецкім рэгіёне, у кантэксце геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне", — заявіла прэс-служба пракуратуры.

Акрамя таго пракуратура Малдовы падазрае, што суд у Беларусі будзе несправядлівым да Якавенкі. Таму пракуратура загадала адпусціць украінскага дэпутата.

Як распавядала Еўрарадыё, Якавенку затрымалі 5 чэрвеня на малдаўскай мяжы. Украінскі дэпутат знаходзіцца ў міжнародным вышуку Інтэрпалу паводле беларускага запыту.

Кіраўнік малдоўскага бюро Інтэрпалу Віярэл Цэнцю заявіў, што ўлады Беларусі вінавацяць Якавенку ў хабарніцтве і карупцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі