Марцэл Лічка распавёў, калі зразумеў, што яго чакае адстаўка

Марцэл Лічка распавёў, калі зразумеў, што яго чакае адстаўка

Марцэл Лічка ў інтэрв'ю by.tribuna.com распавёў, калі зразумеў, што яго чакае адстаўка з пасады галоўнага трэнера ФК "Дынама-Брэст". 9 снежня дынамаўская прэс-служба паведаміла, што кіраўніцтва клуба вырашыла не працягваць кантракт з чэшскім спецыялістам, які сёлета прывёў каманду да чэмпіёнства.

Лічка кажа, што для яго гэта даўно не з'яўляецца навіной. "Месяц-паўтара ніхто са мной наконт далейшай сумеснай працы не размаўляў, — распавядае трэнер. — За тыдзень да матча з "Дынама-Мінск" [апошняга паядынку ў чэмпіянаце] — таксама. І я ўсё зразумеў".

Таму Марцэл Лічка ў апошнія тыдні ўдзелу "Дынама" ў чэмпіянаце проста чакаў, калі яму скажуць пра рашэнне клубнага кіраўніцтва. Нядаўна трэнер даў інтэрв'ю чэшскаму радыё, у якім расказаў пра рознагалоссі з кіраўніком "Дынама", які "не разумее футбол". Было б дзіўна, каб пасля такога з ім працягнулі кантракт.

Лічку 42 гады. Ён працаваў у ФК "Дынама-Брэст" з пачатку 2018-га, спачатку асістэнтам галоўнага трэнера, а з канца года сам стаў галоўным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі