Марыя Кулінковіч атрымала “бронзу” на турніры па каратэ на Еўрагульнях

Марыя Кулінковіч атрымала “бронзу” на турніры па каратэ на Еўрагульнях

Беларуска Марыя Кулінковіч атрымала “бронзу”на турніры па каратэ ў рамках Еўрапейскіх гульняў. У паядынку за выхад у фінал спартсменка саступіла саперніцы з Аўстраліі Беціне Планк. Яшчэ адзін бронзавы медаль дастаўся Сафіі Бурдебан з Францыі.

З 2020 года каратэ ўвойдзе ў праграму Алімпійскіх гульняў  і будзе прадстаўленае на бліжэйшай летняй Алімпіядзе ў Японіі.

Сёння беларусы выйгралі ўжо 7 медалёў у розных відах спорту. Чэмпіёнамі сталі барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Грышчанка і велагоншчыца Таццяна Шаракова. “Срэбра” дасталася барцу грэка-рымскага стылю Аляксандру Грабовіку і баксёру Уладзіславу Смяглікаву. “Бронза” ў гімнастаў Анастасіі Алістратавай і Андрэя Ліхавіцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі