Марыю Калеснікаву перавялі ў СІЗА ў Жодзіна

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё
Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

Вечарам 11 верасня члена прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. Прычыны не называюцца, паведамілі Еўрарадыё ў прэс-цэнтры КС.

Да гэтага Марыя знаходзілася ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

9 верасня стала вядома, што Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і праходзіць падазраванай па крымінальнай справе. Яе абвінавачваюць у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу.

Пасьля затрымання і пераводу ў СІЗА на Валадарскага Марыя Калеснікава запатрабавала ў Следчага камітэта распачаць справу супраць супрацоўнікаў КДБ і ГУБАЗіК МУС. Паводле яе слоў, падчас затрымання выказвалі ёй пагрозы пазбаўлення жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі