Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё
Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

Марыю Калеснікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. Па словах дактароў, ёй  становіцца лепш. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі са словаў Аляксандра Калеснікава — бацькі палітзняволенай.

Кажуць, што апетыт у Калеснікавай нармальны: яна паснедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў лекар з калоніі, які заявіў, што пасля выпіскі з лякарні Марыі забяспечаць належныя ўмовы і догляд.

Сама Калеснікава ведае ад дактароў свой дыягназ, а таксама што і як аперавалі. А вось яе бацьку па-ранейшаму не паведамілі дыягназ дачкі.

Пра шпіталізацыю Калеснікавай стала вядома 29 лістапада. У СМІ паведамлялася, што пасля аперацыі яе ахоўваюць тры чалавекі, у тым ліку адзін з аўтаматам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі