Марзалюк сказаў Лукашэнку, што знойдзены шлем князя Ізяслава Полацкага

Марзалюк сказаў Лукашэнку, што знойдзены шлем князя Ізяслава Полацкага

19 красавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў, гісторык і археолаг Ігар Марзалюк распавёў Аляксандру Лукашэнку, што верагодна знойдзены шлем князя Ізяслава Полацкага (каля 988 — 1001). Гаворка ідзе пра нядаўнюю знаходку ў рачным порце ў Бабруйску 1000-гадовага шлему. У некаторых даследчыкаў былі сумненні, ці гэта не фальшыўка. Аднак на месцы правялі раскопкі і знайшлі старажытную сякеру і наканечнік стралы. Ім таксама каля 1000 гадоў.

Марзалюк выступіў з прапановай увесці 5 чэрвеня Дзень беларускай дзяржаўнасці, у дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай. Лукашэнка паабяцаў, што падумае над гэтай прапановай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі