Мастачку Ганну Крук арыштавалі на 13 сутак
Ганна Крук
Мастачку Ганну Крук арыштавалі на 13 сутак, паведамляюць праваабаронцы. Прычынай для затрымання і арышту мог стаць яе артыст-ток (нефармальная сустрэча) у адной з кавярняў Мінска. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Крук афармляла кнігі і музычныя альбомы, малявала коміксы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.