Мастак, які раздзеўся перад АМАПам, піша "запіскі беларускага акцыяніста"

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, Парыж / архіў героя Еўрарадыё
Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, Парыж / архіў героя Еўрарадыё

"Шосты месяц у эміграцыі. Вандрую з месца на месца, з краіны ў краіну. За шэсць месяцаў пабываў у сямі краінах", — расказвае Еўрарадыё беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч. Пасля акцый у дзень выбараў 9 жніўня яго затрымалі, выпусцілі, хацелі затрымаць зноў, асудзілі завочна. Кузьміч з'ехаў з Беларусі. Цяпер ён бадзяецца па свеце і піша кнігу.

Художник, который разделся перед ОМОНом, пишет “записки белорусского акциониста”
У Чарнагорыі

"Спачатку думаў пабудаваць яе ў выглядзе рэтраспектывы беларускага акцыянізму, пачынаючы ад першых акцый і заканчваючы сённяшнімі пратэстамі. Але потым вырашыў, што ёсць людзі, якія добра падкаваныя ў гісторыі і тэорыі мастацтваў, таму зробяць гэта лепш. А ў мяне з'явілася іншая ідэя, — расказвае Еўрарадыё Аляксей Кузьміч. — Паколькі я каштоўны менавіта як практык, то і вырашыў апісваць свой асабісты досвед: як і якія акцыі праводзіў, як мне нешта ўдавалася або з якімі складанасцямі я сутыкаўся. У выніку атрымаюцца такія запіскі беларускага акцыяніста, які з'ехаў са сваёй краіны.

Художник, который разделся перед ОМОНом, пишет “записки белорусского акциониста”
У Чарнагорыі

Я запісваю інтэрв'ю, а таксама ўласныя думкі пра палітычнае мастацтва, проста палітыку, цалкам розных людзей. Для прыкладу: зараз паеду на сустрэчу з Гербертам Маралесам — сынам кубінскага рэвалюцыянера, які быў паплечнікам Чэ Гевары. Гэта вядомы музыкант. У 1990-х ён сябраваў з многімі расійскімі акцыяністамі, таму, магчыма, раскажа нешта цікавае".

Цяпер Аляксей Кузьміч жыве ў чарнагорскім горадзе Будва, у рэзідэнцыі ў вядомага расійскага галерыста Марата Гельмана.

"Можна сказаць, што цяпер я асоба без пэўнага месца жыхарства. Дом страціў, не ведаю, на які час. Тут я прабуду месяц, — працягвае Кузьміч. — Мора, горы — наогул, месца цудоўнае. Нават не хочацца чытаць навіны і паглыбляцца ў кашмар, які адбываецца ў Беларусі. Пакуль спрабую трошкі абстрагавацца, пабыць на прыродзе, не паглыбляючыся ў інфармацыйны вакуум.

Художник, который разделся перед ОМОНом, пишет “записки белорусского акциониста”
У Францыі

Гельман ведае многіх акцыяністаў, дапамагае. Калі быў у Берліне, пазнаёміўся з беларускімі мастакамі, якія ў 1980–1990-я займаліся акцыянізмам у нашай краіне. Вось з гэтых выкраек я і збяру кнігу. Яна атрымаецца ў выглядзе развагі пра жыццё на эміграцыі, адарванасць ад дома, пратэставае мастацтва, палітычнае мастацтва-акцыянізм.

Художник, который разделся перед ОМОНом, пишет “записки белорусского акциониста”
У Германіі

Думаю, што кніга будзе карысная тым людзям, якія хочуць крышачку па-іншаму зірнуць на звычайныя рэчы, на свет, на тую палітычную карціну свету, якую нам кожны дзень прапануюць палітыкі, імкнучыся ўвесь час чамусьці вучыць. Буду гаварыць пра тое, што не трэба слухаць такіх настаўнікаў".

Падтрымаць праект можна тут. Калі збор праз фэйсбук у вашай краіне немагчымы, пераходзіце па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі