Мастака Пушкіна, на якога пачалі "крыміналку" за карціну, звальняюць з працы
Мастака Алеся Пушкіна звальняюць з працы і ў любы момант могуць затрымаць, піша ТГ-канал by_culture.
Пушкін працаваў мастаком-рэстаўратарам у ААТ "Белрэстаўрацыя". Паведамляецца, што сёння яго выклікала начальніца аддзела кадраў і прапанавала напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні. У адказ Пушкін заявіў, што хоча працаваць на карысць Беларусі надалей. На гэта, па яго словах, "кадравіца" сказала, што яго ўсё адно звольняць, а прычыну знойдуць.
Пушкін — фігурант крымінальнай справы аб "рэабілітацыі нацызму". Нагодай стаў зроблены ім партрэт Аўгена Жыхара — байца антысавецкага пасляваеннага супраціву. Партрэт быў выстаўлены ў гродзенскім "Цэнтры гарадскога жыцця". Таму другім фігурантам справы стаў кіраўнік установы журналіст Павел Мажэйка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.