Матч за Суперкубак Беларусі-2016 пройдзе 13 сакавіка
Матч за Суперкубак Беларусі адбудзецца ў нядзелю, 13 сакавіка. Ён пройдзе на полі футбольнага клуба "Мінск" (вул. Маякоўскага, 127/3).
Такое рашэнне было прынятае 26 студзеня на выканкаме асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе прэс-служба БАТЭ. Гэтая гульня стане першым афіцыйным матчам сезону. На полі сустрэнуцца чэмпіён краіны клуб БАТЭ і салігорскі "Шахцёр" — фіналіст Кубка.
Дарэчы, пры неспрыяльных умовах надвор'я матч можа быць перанесены ў футбольны манеж. Час пачатку гульні будзе прызначаны пазней.