МАЗ: Спыніцца завод — вось і ўсё!
Пакуль прадпрымальнікі змагаліся за адмену скандальнай пастановы № 991, кіраўнікі дзяржаўных заводаў паставіліся да яе абыякава. Яны паспрабавалі дакумент проста не заўважыць Пасля таго, як 4 жніўня Сяргей Сідорскі патлумачыў сэнс пастановы № 991, стала зразумела, што ўрад хоча пакінуць паміж беларускімі прадпрыемствамі і замежнымі вытворцамі камплектуючых і іншых матэрыялаў максімум адно звяно. Ды і тое павінна быць афіцыйным гандлёвым прадстаўніком вытворцы. Але, паводле слоў беларускага прэм’ера, дакумент датычыцца толькі дзяржаўных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў з дзяржаўнай доляй уласнасці.
Буйныя прадпрыемствы адмаўляцца ад звыклых пастаўшчыкоў не спяшаюцца. Напрыклад, МАЗ збіраецца працаваць так, як і працаваў раней. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка аддзела закупак прадпрыемства Уладзімір Дзянісаў:
Уладзімір Дзянісаў: “Як працавалі, так і будзем працаваць”.
Еўрарадыё: Але паводле пастановы № 991 давядзецца спрамляць каналы закупак і адмаўляцца ад пэўных пастаўшчыкоў!
Уладзімір Дзянісаў: Будзем працаваць паводле пастановы. Усе спісы [пастаўшчыкоў – Зм. Г.] будзем здаваць на ўзгадненне. А калі нам іх не ўзгодняць – спыніцца завод, вось і ўсё”.
МАЗ, хутчэў за ўсё, утрымае права выбіраць самастойна не толькі пастаўшчыкоў, але і пасярэднікаў. Віцебскаму “Віцязю”, на думку намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях Мікалая Мазакова, гэтае права і не патрэбнае. Бо доля імпарту ў прадыкцыі завода невялікая:
Мікалай Мазакоў: “Калі зараз кіравацца гэтай пастановай, яна сур’ёзна нашае прадпрыемства не кранае. Ва ўсякім разе, яна не стварае нам праблемаў”.
Не сумняюцца ў сваёй здольнасці перажыць пастанову № 991 і айчынныя вытворцы піва. У аддзеле знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ “Крыніца” нам сказалі, што солад яно закупляе толькі ў Беларусі, а хмель – за мяжой, але непасрэдна ў вытворцаў:
Супрацоўнік ААТ “Крыніца”: “Солад мы набываем у “Белсолада” – гэта беларускае прадпрыемства, знаходзіцца ў Іванава. Яно, дарэчы, забяспечвае ўсе прадпрыемствы Беларусі соладам. Да таго ж, у нас ёсць свая саладоўня, з якой мы бярэм да 70% соладу. Што датычыцца хмеля, дык натуральна, хмель у Беларусі не расце. Самыя хмяльныя мясціны – ва Ўкраіне, а таксама – Чэхія і Германія”.
Еўрарадыё: “Крыніца” кантактуе непасрэдна з вытворцамі?”.
Супрацоўнік ААТ “Крыніца”: “Так, наўпрост”.
А вось у “Гарызонта” з пастановай № 991 могуць узн ікнуць праблемы іншага кшталту. Прадпрыемства пабудаванае як холдынг, з асобных частак, кожная з якіх набывае камплектуючыя сама. Часам яны могуць зрабіцца пасярэднікамі адно да аднаго. Распавядае начальнік упраўлення лагістыкі ААТ “Гарызонт” Андрэй Саўрыцкі:
Андрэй Саўрыцкі: “Гарызонт” – холдыгнавая структура. Закупкай камплектуючых займаюцца непасрэдна самі вытворчыя падраздзяленні.
Холдынгавага заканадаўства ў Беларусі няма. Ёсць толькі агульныя падыходы да юрыдычных асобаў. І вось з пункту гледжання юрыдычных асобаў, калі ўпраўляючая кампанія кіруе групай кампаній – пра такое можна казаць”.
Прадпрыемствы па ўсёй краіне чакаюць уцямных тлумачэнняў Пастановы № 991. Пакуль жа нават заўвагі Сяргея Сідорскага ў яе тэкст не ўнесеныя, таму ў напружанні трымаецца ўвесь бізнэс, які прадугледжвае імпарт ці аптовыя закупкі.