МАЗ заяўляе, што не плануе масавых скарачэнняў
Кіраўніцтва Мінскага аўтамабільнага заводу не плануе значных скарачэнняў работнікаў. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявіў намеснік генеральнага дырэктара па кадрах прадпрыемства Віктар Асноўскі. Так ён пракаментаваў паведамленні ў шэрагу СМІ аб тым, што МАЗ неўзабаве збіраецца звольніць каля 5 тысяч работнікаў у сувязі са складаным фінансава-эканамічным становішчам заводу.
У той жа час у кіраўніцтве прадпрыемства адмовіліся паведаміць якую-небудзь інфармацыю аб становішчы справаў на прадпрыемстве, а таксама даць каментары пра кадравую палітыку заводу сёлета. Як заявіў прадстаўнік МАЗа, чуткі пра масавыя звальненні работнікаў з'яўляюцца рэгулярна, але ніколі яны не адпавядалі рэчаіснасці.