Мэр Хабараўска папрасіў прабачэння за ўручаныя дзецям граматы з гербам Украіны
Дзецям раздалі граматы, якія пасля забралі
Мэр расійскага горада Хабараўска Сяргей Краўчук папрасіў прабачэння за граматы з гербам Украіны. На мінулым тыдні ў адным з гарадскіх дзіцячых садкоў правялі спаборніцтвы па піянерболе. Удзельнікам раздалі граматы, на якіх быў герб Украіны. Высветлілася, што інструктар па фізкультуры спампавала шаблон граматы ў інтэрнэце, раздрукавала і прынесла на спаборніцтвы. Нічога падазронага яна не заўважыла.
Краўчук паведаміў, што загадчыца дзіцячага садка і інструктар, якія выдалі дашкольнікам граматы, ужо звольніліся. Краўчук прынёс прабачэнні выхаванцам дзіцячага садка і іх бацькам, якія "сталі аб'ектамі інфармацыйнага ціску". "Крамольныя" граматы ў дзяцей забралі. Былі выдадзены новыя граматы, на якіх ужо прысутнічае расійская сімволіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.