Мігранты спрабавалі нелегальна прайсці ў Польшчу 20,6 тысяч разоў з пачатку года

Мяжа Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna

Мяжа Польшчы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna

З пачатку 2023 года мігранты спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі 20,6 тысяч разоў, паведамляе памежная служба Польшчы.

За 26 жніўня такіх спробаў было 101. Сярод мігрантаў — грамадзяне Конга і Ірана. Чатыры чалавекі перасеклі раку Ваўкушанка, але ўбачылі польскія патрулі і вярнуліся ў Беларусь.

У некаторых выпадках мігранты пашкоджваюць плот на мяжы. Польскія памежнікі сцвярджаюць, што да гэтага датычныя і беларускія сілавікі.

Затое ў Літве за апошнія суткі не было зафіксавана ніводнай спробы нелегальна прайсці мяжу. Гэта супала з пагрозамі Літвы закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі