Польшча затрымала 500 чалавек за дапамогу нерэгулярным мігрантам трапіць у ЕС
Мяжа Польшчы / Straz Graniczna
Толькі сёлета Польшча затрымала 500 чалавек за дапамогу ў нерэгулярнай міграцыі і падбухторванне да яе, паведамляе мясцовая памежслужба.
Толькі сёначы 160 мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу ў абыход рэгулярных працэдур. Пры гэтым за суткі польскія памежнікі затрымалі траіх чалавек за спробу дапамагчы мігрантам апынуцца на тэрыторыі ЕС.
Год таму нам атрымалася пагаварыць з кіроўцам, які займаецца перавозкай нерэгулярных мігрантаў па Еўрасаюзу. Наш суразмоўца, які адмовіўся назваць сваё імя, расказаў, што структура, на якую ён працуе, займаецца перавозкай мігрантаў з Сірыі, Афганістана і Егіпта. Ён кажа, што ядро знаходзіцца “недзе на Блізкім Усходзе”. А сам ён працуе на лагістычных падраднікаў.
Чаму людзі згаджаюцца браць удзел у такіх перавозках і колькі мігранты гатовы плаціць за магчымасць трапіць у ЕЗ? Чытайце ў нашым рэпартажы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.