Польшча рыхтуе салдатаў бараніць мяжу ад агрэсіі з боку Беларусі

Візіт лідара міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы на Падляссе / Міністэрства нацыйнай абароны Польшчы

Візіт лідара міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы на Падляссе / Міністэрства нацыйнай абароны Польшчы

Польскае мінабароны будзе вучыць салдатаў у поле на выпадак пагаршэння сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. На Падляссе — рэгіён Польшчы, які мяжуе з Беларуссю — створаць групу для аперацыі пад кодавай назвай RENGAW.

“Няма ніякіх сумневаў у тым, што беларускі рэжым супрацоўнічае з Крамлём, а напады на польскую мяжу скіраваны на дэстабілізацыю нашай краіны”, – сказаў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Да салдатаў з Падлясся далучацца салдаты, дыслакаваныя ў іншых частках Польшчы.

У польскім Мінабароны не сумняюцца, што факт умацаванне польскай мяжы скарыстаюць у сваіх мэтах крамлёўскія прапагандысты. Таму там падкрэсліваюць, што заданнямі баявой аператыўнай групы на Падляссі будуць навучанне і абарона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі