Беларусы затрыманыя ў Польшчы за арганізацыю нелегальнай міграцыі
Затрыманне арганізатараў нелегальнай міграцыі
Супрацоўнікі Падляскага аддзялення памежнай службы Польшчы разам з Еўраполам затрымалі 11 арганізатараў нелегальнай міграцыі з Беларусі і Расіі ў краіны Заходняй Еўропы. Сярод затрыманых ёсць грамадзяне Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства.
У большасці выпадкаў затрыманыя шукалі ў Польшчы кур'ераў, якіх зводзілі з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Далей кіроўцы перавозілі "кліентаў" да мяжы Польшчы і Германіі.
З пачатку гэтага года супрацоўнікі Падляскага аддзялення памежнай службы затрымалі ўжо 321 арганізатара нелегальнай міграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.