Мігранты з боку Беларусі кідалі ў польскіх памежнікаў камянямі

Мяжы Польшчы і Беларусі

Мяжы Польшчы і Беларусі / Памежная служба Польшчы

14 студзеня з боку Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі перайсці сем чалавек, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Інцыдэнт адбыўся на ўчастку заставы Дубічы Царкоўныя. Пры з'яўленні польскіх патрулёў парушальнікі мяжы адступілі на беларускую тэрыторыю.

Паведамляецца, што на гэтым жа ўчастку мігранты кідалі ў бок патрулёў камяні і галіны дрэваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі