Міхал Анемпадыстаў знаходзіцца ў цяжкім стане
![Міхал Анемпадыстаў знаходзіцца ў цяжкім стане](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pb260505.jpg.webp?itok=3CQrQoyR)
Міхал Анемпадыстаў знаходзіцца ў цяжкім стане. У стваральніка “Народнага альбому” ў ноч на 23 студзеня здарыўся інсульт і яго стан крытычны, інфармуе tuzinfm.by.
Анемпадыставу 53 гады. Ён — паэт, філосаф, мастак, дызайнер (аўтар лагатыпа кампаніі “Будзьма беларусамі!”), мастацтвазнаўца. Міхал Анемпадыстаў — адзін з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтар культавага музычнага праекту “Народны альбом” (1997), які прыдумаў і да якога напісаў тэксты. Яго стварэнне творца лічыць сваім галоўным дасягненнем у жыцці.