Памёр беларускі паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў

Памёр беларускі паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў

Памёр беларускі паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў. У стваральніка культавага “Народнага альбома” (1997) здарыўся інсульт і яго ў крытычным стане шпіталізавалі. Але выратаваць жыццё лекары не змаглі.

Міхалу Анемпадыставу было 53 гады. Ён таксама філосаф, дызайнер (аўтар лагатыпа кампаніі “Будзьма беларусамі!”), мастацтвазнаўца. Яго лічаць адным з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Анемпадыстаў казаў, што лічыць сваім галоўным дасягненнем у жыцці стварэнне “Народнага альбома”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі