Колеры Беларусі Анемпадыстава (фота)

Колеры Беларусі Анемпадыстава (фота)

Кніга "Колер Беларусі", выдадзеная ў 2017 годзе, стала вынікам шматгадовай даследчай працы Міхала Анемпадыстава. Вясной, напярэдадні яе выхаду, у галерэі Беларускага саюза дызайнераў адбылася прэзентацыя візуальнай часткі выдання. Кожны здымак — магчымасць прачуць Беларусь праз глыбіню шматкаляровасці яе прыроды, дахаў і вокнаў вясковых хатак, ежы, прыгатаванай рукамі самых родных і блізкіх, адзення і прадметаў побыту людзей, якія насяляюць нашу краіну.

"Я пачынаю ад максімальнай глыбіні, амаль ад таго, калі яшчэ нічога не было, — тлумачыў свой падыход сам Міхал Анемпадыстаў у інтэрв'ю "Радыё Свабода". — Фізіялагічна і чалавек, і жывёлы бачаць колеры, але іх не ідэнтыфікуюць, не адрозніваюць, пакуль у мове не з'яўляецца іх назва. Пакуль колер не засвойваецца культурай і для яго не ўзнікае той самы моўны ідэнтыфікатар, чалавек папросту не ў стане распазнаць усю паўнату гамы. Наогул, першыя колеры, якія з’яўляюцца ва ўсіх культурах і ва ўсіх мовах, — гэта чорны і белы. Фактычна, гэта цемра і святло. Пазней пачынаецца напаўненне, узнікаюць новыя назвы і бачанне гэтых самых колераў, то бок ідэнтыфікацыя, адрозніванне. Зрэшты, гэта ўжо не мае даследаванні, я тут не першапраходзец..."

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі